Лукашэнка — у Ветцы: для вас усіх будзе жэстачайшы экзамен
![Лукашэнка — у Ветцы: для вас усіх будзе жэстачайшы экзамен](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1556767252_0_0_2518_1719_1440x900_80_1_1_98b14d8c019d8598ea76b5bc258c6b10.jpg.webp?itok=hkU5d87p)
25 ліпеня падчас наведвання ў Ветцы мясцовай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Аляксандр Лукашэнка загаварыў пра будучыя летнія Алімпійскія гульні. Ён анансаваў чарговае выпрабаванне для беларускага спорту.
"Няхай вас не супакойваюць Еўрапейскія гульні, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Токіа на носе. Гэта для вас усіх будзе жэстачайшы экзамен".
Як вядома, на Еўрапейскіх гульнях беларусы занялі другое месца пасля расіян у колькасці ўзнагарод. Аднак вядома, што на спаборніцтвы не прыехалі ўсе мацнейшыя спартсмены кантынента. У Токіа-2020 канкурэнцыя будзе яшчэ большай.
Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што спартыўныя аб'екты такіх гарадоў, як Ветка, павінны выкарыстоўвацца не толькі для заняткаў фізкультурай, але і для падрыхтоўкі спартсменаў.