Вы тут

Лукашэнку распавялі, што на Еўрагульнях сэканомілі 94 млн

Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Аляксандру Лукашэнку распавялі, што на Еўрапейскіх гульнях, якія сёлета прайшлі ў Беларусі, сэканомілі 94 млн рублёў бюджэтных сродкаў. У аўторак кіраўнік дзяржавы прыняў з дакладам першага віцэ-прэм'ера Аляксандра Турчына і віцэ-прэм'ера Уладзіміра Дворніка. Лукашэнку цікавіла, наколькі ўдалося кампенсаваць выдаткі. Як інфармуе БЕЛТА, Лукашэнка даручыў 80 млн рублёў з сэканомленых грошай выкарыстаць на павышэнне заробкаў бюджэтнікаў, 14 млн — на рамонт інтэрнатаў ВНУ.

Як вядома, спачатку Лукашэнка меркаваў, што на арганізацыю і правядзенне Еўрагульняў спатрэбяцца 50 мільёнаў долараў і "гэта слёзы для краіны". У чэрвені сёлета стала вядома, што сума вырасла да 265 млн долараў, з іх — 130 мільёнаў з'яўляюцца бюджэтнымі сродкамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.