Fitch заявіла, што прызнала дэфолт па чатырох выпусках беларускіх аблігацый

Рэйтынгавае агенцтва Fitch заявіла, што прызнала дэфолт па чатырох выпусках беларускіх аблігацый (гэта еўрааблігацыі з пагашэннем у 2023, 2026, 2030 і 2031 гадах). Раней Мінфін Беларусі здзейсніў па ім выплату ў беларускіх рублях. Fitch падкрэслівае, што "да канца льготнага перыяду плацяжы не былі выкананы на першапачатковых умовах".

У пачатку ліпеня 2022-га Fitch знізіла крэдытны рэйтынг Беларусі да "пераддэфолтнага". Гэта была рэакцыя якраз на рашэнне ўладаў нашай краіны выконваць даўгавыя абавязацельствы па еўрааблігацыях у беларускіх рублях. У Мінску наракаюць на заходнія санкцыі.

Запланаваная дата перагляду суверэннага рэйтынгу Беларусі агенцтвам — 28 кастрычніка 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.