Замена пакістанцаў на паўночых карэйцаў — ці атрымаецца? Стрым з Кавалкіным
Уладзімір Кавалкін / Еўрарадыё
На мінулым тыдні Лукашэнка наведаў Паўночную Карэю, з якой у Беларусі няма эканамічных стасункаў. Але эксперты не выключаюць, што пасля візіту ў нашу краіну могуць завезці працоўных мігрантаў з КНДР — замест пакістанцаў. Ці ёсць такая верагоднасць? І ці ёсць верагоднасць, што амерыканцы купяць Нежынскі руднік, і беларускі калій даплыве да ЗША? І ўвогуле як на беларускую эканоміку ўплывае вайна ў Іране?
Гэта ды іншае абмяркоўваем з эканамістам Уладзімірам Кавалкіным. Стартуем у 13 па Мінску.