Трамп напісаў, што чакае Лукашэнку

Дональд Трамп

Дональд Трамп / Anna Moneymaker / Getty Images

Трамп "нецярпліва" чакае Лукашэнку ў ЗША. Але не з "сольным" візітам, а на наступнай сустрэчы сваёй Рады міру. Пра гэта прэзідэнт Злучаных Штатаў напісаў у сваёй сацсетцы Truth Social.

"На мінулым тыдні мой пасланнік па Беларусі Джон Коўл пасля перамоваў з паважаным прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам дамогся вызвалення яшчэ 250 палітычных зняволеных! Такім чынам, агульная колькасць зняволеных, вызваленых прэзідэнтам Лукашэнкам з траўня мінулага года, перавысіла 500 чалавек. Я хацеў бы выказаць прэзідэнту сваю самую шчырую падзяку за гэта і нецярпліва чакаю сустрэчы з ім на наступным пасяджэнні Рады міру!"гаворыцца ў паведамленні.

Першую сустрэчу Рады міру, якая прайшла ў лютым, Лукашэнка прапусціў, спасылаючыся на шчыльны графік і складаную лагістыку. Замест гэтага ён прыняў у Мінску прадстаўнікоў афрыканскіх краінаў. ЗША, у сваю чаргу, адмовілі ў візе міністру замежных справаў Максіму Рыжанкову, які збіраўся паехаць у Вашынгтон замест Лукашэнкі.

Падчас нядаўніх перамоваў з Джонам Коўлам Лукашэнка выказаў жаданне асабіста сустрэцца з Трампам. Спецпрадстаўнік ЗША па Беларусі абяцаў папрацаваць над гэтым пытаннем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.