Арына Сабаленка другі раз запар выйшла ў фінал турніру ў Маямі
Арына Сабаленка / НАК Беларусі
У паўфінале тэніснага турніру ў Маямі беларуска Арына Сабаленка паспяхова правяла матч супраць Алены Рыбакінай з Казахстана.
Наша суайчынніца выйграла з лікам 6:4,6:3. Матч доўжыўся 1 гадзіну 19 хвілін.
У фінальным паядынку Сабаленка выйдзе супраць амерыканкі Коры Гаўф.
Перамога ў Маямі можа стаць для беларускі трэцім тытулам у сезоне. Раней Сабаленка выйграла турніры ў Індыян-Уэлсе (ЗША) і Брысбене (Аўстралія).