БЧ хоча набыць 30 новых электрычак
На гэтае справа прадпрыемства гатова выдаткаваць амаль мільярд рублёў / LookByMedia
Беларуская чыгунка абвясціла тэндэр на закупку 30 чатырохвагонных электрацягнікоў. На гэта яна гатовая патраціць 908 млн рублёў. Агульны кошт з’яўляецца арыенціровачным.
Паводле ўмоў тэндэру, у дванаццаці цягніках крэслы павінны быць устаноўлены па схеме "3+2" з сустрэчным размяшчэннем. У астатніх — размяшчэнне пасажырскіх месцаў у галаўных вагонах павінна адпавядаць формуле "3+2", а ў прычэпных — "3+3".
Пастаўляць цягнікі плануюць у мінскае дэпо на вуліцы Ціміразева ў перыяд з 1 чэрвеня 2026 года да канца 2030-га.
Зараз да дэпо прыпісаныя дзясяткі рыжскіх электрычак, выпушчаных яшчэ ў савецкі час, а таксама швейцарскія Stadler.
Нагадаем, што з абслугоўваннем замежных электрацягнікоў у БЧ у апошнія гады назіраюцца вялікія праблемы. З-за саўдзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны былі ўведзены санкцыі, праз якія рамантаваць імпартныя саставы вельмі складана.
Іх здымаюць з маршрутаў, потым вяртаюць, а потым зноў здымаюць, але ўжо на нявызначаны тэрмін.