Беларуская чыгунка зноў здымае "Штадлеры" з рэйсаў Мінск-Брэст

Цягнікі "Штадлер"

Цягнікі "Штадлер"

Беларуская чыгунка зноў здымае цягнікі "Штадлер" з папулярнага напрамку Мінск-Брэст, паведамляецца ў тэлеграм-канале ведамства.

Прычынай называюць неабходнасць пазапланавага рамонту рухомага складу. Дарэчы, з гэтай жа прычыны "Штадлеры" здымалі з рэйсаў у лютым, два тыдні таму.

Паведамляецца, што асобныя цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа серыі ЭПМ будуць курсіраваць саставамі, сфармаванымі з вагонаў лакаматыўнай цягі.

Гаворка ідзе пра наступныя рэйсы:
з 13 сакавіка 2026 года — цягнік №733 Мінск-Брэст адпраўленнем з Мінска ў 17:21 і прыбыццём у Брэст у 21:06;
з 14 сакавіка 2026 года — цягнік №734 Брэст-Мінск адпраўленнем з Брэста ў 6:34 і прыбыццём у Мінск у 10:41.

У Беларускай чыгунцы не сказалі, калі цягнікі вернуцца на свае маршруты.

Тым, хто ўжо набыў квіткі на паездку бізнес-класам, абяцаюць кампенсаваць розніца ў кошце праезду пры звароце ў білетныя касы БЧ.

Швейцарскія і польскія цягнікі ў Беларусі ўсё часцей ламаюцца праз немагчымасць набыць неабходныя запчасткі — гэта вынік міжнародных санкцыяў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.