Назначэнне суддзяў МКС і будучыня Беларусі. Міжнароднае права працуе? Эфір

Кацярына Дзяйкала

Кацярына Дзяйкала / Еўрарадыё

Стала вядома, хто будзе разглядаць магчымасць выдачы ордэра на арышт Аляксандра Лукашэнкі ў Міжнародным крымінальным судзе. У склад Палаты папярэдняй вытворчасці ўвайшлі тры вопытныя суддзі, якія раней працавалі з правамі чалавека і міжнароднымі справамі — ад Еўрапейскага суда па правах чалавека да місій ААН і Афрыканскай камісіі. Яны ўжо ўдзельнічалі ў гучных міжнародных кейсах, уключаючы пытанні адказнасці высокапастаўленых чыноўнікаў і забеспячэння справядлівасці пасля канфліктаў.

У эфіры Еўрарадыё з юрысткай-міжнародніцай Кацярынай Дзяйкала абмяркуем, што гэта прызначэнне значыць на практыцы, наколькі рэальны ўплыў МКС на Беларусь і як ён можа суадносіцца з міжнароднымі перамовамі і санкцыямі.

Акрамя таго, пагаворым пра апошнія заявы Джона Коўла аб калійных пастаўках праз Літву і аб перамовах на ўзроўні віцэ-міністраў. Разбяром, якія міжнародна-прававыя механізмы сапраўды працуюць для абароны правоў чалавека і спынення рэпрэсій, і чаму частка прапаганды сцвярджае, што міжнароднае права "не дзейнічае".

І, вядома, абмяркуем адносіны Беларусь–ЗША: вызваленне палітвязняў, магчымыя крокі пасля здзелкі і перспектывы спынення рэпрэсій.

Эфір пачнецца ў 16:00 па Мінску, задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.