Каля Сейма Літвы ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг

Бел-чырвона-белы сцяг узнялі каля Сейма Літвы

Бел-чырвона-белы сцяг узнялі каля Сейма Літвы / t.me/tsikhanouskaya

Каля Сейма Літвы ў Вільні 30 сакавіка ўрачыста ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг як знак салідарнасці з Беларуссю.

Гэтая цырымонія стала частка ўшанавання 108-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай. Да акцыі далучыліся Святлана Ціханоўская, спікер Сейма Літвы Юозас Олекас, намеснік маршала Сената Польшчы Міхал Каміньскі, дэпутаты Сейма і беларуская дыяспара.

Пачатак цырымоніі быў адзначаны хвілінай маўчання ў памяць пра тых, хто аддаў жыццё за вольную Беларусь.

У сваім выступе Ціханоўская падкрэсліла, што бел-чырвона-белы сцяг стаў сімвалам несавецкай, нерасійскай Беларусі. Гэты сцяг, паводле яе, яднае беларусаў — і тых, хто ў выгнанні, і тых, хто дома.

"На мінулым тыдні ён лунаў у сотнях гарадоў па ўсім свеце, дзе жывуць беларусы. У Беларусі сёння такое ўявіць немагчыма. За сцяг караюць гадамі турмы, але ведаю, што многія яго сакрэтна захоўваюць дома. І прыйдзе момант, калі мы ўздымем яго над нашымі гарадамі, і ён вернецца на нашыя вуліцы", — заявіла лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў.

Каля Сейма Літвы ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг
Бел-чырвона-белы сцяг узнялі каля Сейма Літвы / t.me/tsikhanouskaya
Каля Сейма Літвы ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг
Бел-чырвона-белы сцяг узнялі каля Сейма Літвы / t.me/tsikhanouskaya

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.