Золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся ўпершыню за 15 месяцаў

Нацбанк

Нацбанк / sb.by

За сакавік 2026 года золатавалютныя рэзервы Беларусі знізілся адразу на 1,1 млрд долараў. Па стане на 1 красавіка яны складаюць 15,2 млрд долараў, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Падзенне зафіксаванае ўпершыню за апошнія 15 месяцаў. Прычынай змяншэння ЗВР у Нацбанку называюць зніжэнне коштаў на золата на міжнародных фінансавых рынках. У выніку залаты запас Беларусі скараціўся на 1,054 млрд долараў (да 7,981 млрд), а валютны рэзерв — на 58,5 млн долараў (да 5,859 млрд). Пры гэтым фізічная колькасць золата не змянілася.

За 2025 год золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся на 5,5 млрд даляраў. Немалую ролю ў гэтым адыгралі цэны на золата на міжнародным рынку: летась яны выраслі больш чым на 60%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.