Без конкурсу і аплаты: як Машэнскі атрымлівае рыбныя квоты ў Расіі
Аляксандр Машэнскі
Буйны беларускі перапрацоўшчык рыбы “Санта Брэмар” у асноўным завозіць прадукцыю з Нарвегіі і Ісландыі, але ў свой час паспеў заняць нішу для лоўлі і ў расійскіх морах.
Журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” высветлілі, як беларускія бізнесмены, прыбліжаныя да Лукашэнкі, здолелі атрымаць квоты на вылаў рыбы ў Расіі. Гэты бізнес дзесяцігоддзямі прыносіць мільёны долараў вызначанай групе людзей. Сярод іх ёсць і вядомы рыбны кароль Аляксандр Машэнскі, кіраўнік “Санта Брэмар”.
Журналісты кажуць, гісторыя з дамоўленасцямі Беларусі на вылаў рыбы ў Расіі існуе даўно. Фактычна квоты на гэта падзелены паміж набліжанымі да Лукашэнкі бізнесменамі.
Акрамя “Санты”, ёсць і іншыя гульцы рыбалавецкага промыслу ў Расіі, занятыя кампаніяй “Белрыба” (дзяржаўнае прадпрыемства), а з 2023 года — “Марскія промыслы” і “Марскія сезоны”, якія належаць Людміле Няронскай — асобе, набліжанай да сям’і Віктара Лукашэнкі.
Расследавальнікі знайшлі сувязі Машэнскага з пуцінскімі алігархамі — братамі Ратэнбергамі.