Еўрапейская федэрацыя спорту папрасіла адкласці допуск беларускіх плыўцоў да верасня

Беларускі плывец Ілля Шымановіч

Беларускі плывец Ілля Шымановіч / Издательский дом "Беларусь сегодня"

Еўрапейская федэрацыя водных відаў спорту European Aquatics звярнулася з просьбай адкласці ўступленне ў сілу новага рэгламенту, які прадугледжвае вяртанне спартсменаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу пад дзяржаўнымі сцягамі. Гаворка ідзе пра рашэнне, прынятае пасля пасяджэння бюро арганізацыі 30 красавіка 2026 года.

У запыце федэрацыі адзначаецца, што дзеючыя правілы допуску павінны захоўвацца да 1 верасня 2026 года. Да гэтай даты спартсмены з Беларусь і Расіі змогуць выступаць на спаборніцтвах пад эгідай European Aquatics толькі ў статусе нейтральных індывідуальных атлетаў.

Раней World Aquatics аднавіла поўныя членскія правы Беларусі і Расіі і дазволіла іх спартсменам выступаць пад нацыянальнымі сцягамі. Рашэнне выклікала абмеркаванне ў спартыўным асяроддзі, аднак яго рэалізацыя ў Еўропе можа быць адкладзена да восені.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.