Асветніца і першая доктарка — дзівосная Саламея Русецкая

Саломея Русецкая — биография / Знаменитые женщины из истории Беларуси

Саламея Русецкая / instagram/@rubanau_collage

Аб'ехала палову свету і праславілася як першая ў гісторыі Рэчы Паспалітай жанчына-доктарка — гэтым разам мы расказваем цікавыя факты пра Саламею Русецкую, адну з гераінь беларускай гісторыі.

 

І страляла, і чытала

Саламея нарадзілася ў 1718-м на Навагрудчыне ў сям'і шляхціца Яўхіма Русецкага. Ужо з самага дзяцінства яна паказала, што валодае незвычайным розумам: вывучыла польскую і старабеларускую мовы, страляла з мушкета. І гэта ўсё — яшчэ да замужжа! А замуж Саламею выдалі рана: у 13 гадоў.

 

Навучылася медыцыне

Саламею выдалі замуж за нямецкага доктара Якуба Гальпіра. Разам яны пераехалі ў Стамбул, дзе ён вёў медыцынскую практыку. Маладая жонка пачала дапамагаць — і зацікавілася медыцынай.

Дапамагаючы мужу і размаўляючы з іншымі дактарамі ў Стамбуле, Саламея зрабілася сапраўднай доктаркай. Сёння яна была б хутчэй афтальмолагам — сучаснікі казалі, што з вочнымі хваробамі яна спраўлялася найлепш.

Несвижский замок
Нясвіжскі замак сёння / niasvizh.by

Там Русецкая змагла трапіць у атачэнне імператрыцы Анны Іванаўны. Пазней яна лячыла і іншых прадстаўнікоў манархавых дамоў — у тым ліку аўстра-венгерскага і асманскага.

 

Апошнія гады жыцця — загадка

У 1760-м Саламея накіравалася да святых месцаў, хацела наведаць Палестыну і Егіпет. Што было далей і калі яе не стала — невядома.

Але спадчыну пасля сябе Саламея Русецкая пакінула вялікую. Яе імя ідзе пад нумарам адзін у спісе жанчын-доктарак на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. А яшчэ гэта спадчына падарожніцы, актыўнай асветніцы і... пісьменніцы!

Мемуары "Авантуры майго жыцця", якія Саламея пакінула пасля сябе, — сапраўдны прыгодніцкі гістарычны раман і важны дакумент эпохі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі