Рэдкі асобнік Статута ВКЛ вярнуўся ў Беларусь
У Беларусь вярнуўся рэдкі асобнік Статута ВКЛ / parksula.by
У Беларусь вярнуўся рэдкі асобнік Статута Вялікага Княства Літоўскага XVIII стагоддзя. Гэта выданне 1744 года, надрукаванае ў Вільні па-польску.
Цікава, што ў чацвёртым раздзеле Статута замацаванае як норма справаводства на старабеларускай мове.
Рэдкае выданне на аўкцыёне Sotheby's купіў аўтар ідэі і стваральнік парку-музея інтэрактыўнай гісторыі "Сула" Андрэй Запольскі, паведамляецца на сайце ўстановы.
Цяпер Статут будзе захоўвацца ў "Суле", і наведвальнікі змогуць паглядзець яго.
Дарэчы, два гады таму Запольскі выкупіў для Беларусі кнігу нашага земляка Казіміра Семяновіча "Вялікае мастацтва артылерыі" 1650 года.
Цяпер у планах мецэната — вярнуць на радзіму арыгінальны Статут ВКЛ, надрукаваны на старабеларускай мове.