Фонд BYSOL абвесціў экстраны збор для вызваленых палітвязняў
Фонд BYSOL абвесціў экстраны збор / BYSOL
Фонд BYSOL абвесціў экстраны збор сродкаў для палітвязняў, якіх вызвалілі 19 сакавіка. Мэта — сабраць 100 тысяч еўра.
"На свабоду выйшлі беларускія палітзняволеныя. Гэта радасная навіна, але разам з радасцю прыходзіць і трывога: пасля гадоў турмы гэтым людзям давядзецца пачынаць жыццё амаль з нуля. Таму мы адкрываем экстранны збор дапамогі для ўсіх палітзняволеных, вызваленых 19 сакавіка. Падтрымайце гэты збор, калі ў вас ёсць такая магчымасць.
Наша мэта — выплаціць мінімум па €1000 кожнаму і кожнай у рамках праграмы падтрымкі палітзняволеных і вызваленых. Гэтыя грошы дапамогуць перажыць першыя тыдні пасля вызвалення: знайсці часовае жыллё, набыць адзенне і лекі, аднавіць дакументы. Збор будзе актыўны да 31 сакавіка 2026 года, пасля чаго мы пачнём выплаты", — заклікаюць у фондзе.
Пра чарговае вызваленне палітвязняў стала вядома 19 сакавіка пасля сустрэчы Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам. Пакуль дакладна невядомая колькасць вызваленых. Паводле папярэдняй непацверджанай інфармацыі, большай частцы з іх дазволілі застацца на радзіме.