На Дзень Волі ў Беларусі будзе да +18 і без ападкаў

Крокусы, ілюстрацыйнае фота

Крокусы, ілюстрацыйнае фота

У сераду, 25 сакавіка, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Ападкаў не чакаецца. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы, уначы — слабы, удзень — умераны да парывістага.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад 3 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла, па захадзе прагназуецца 4-6 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +12...+18 градусаў.

У чацвер, 26 сакавіка, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы ў асобных раёнах па захадзе, зранку і ўдзень пераважна па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны да парывістага, удзень месцамі — моцны парывісты.

Уначы тэмпература паветра складзе 1-7 градусаў са знакам "плюс", па паўднёвым усходзе чакаецца 0...-2 градусы. Удзень тэрмометры пакажуць 11-18 градусаў цяпла, па захадзе і паўночным захадзе прагназуецца 8-10 градусаў вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.