Вы тут

Арцём Мілеўскі — пра Уладзіміра Зяленскага: Вове жадаю ўдачы

Уладзімір Зяленскі / Reuters

Гулец брэсцкага “Дынама” Арцём Мілеўскі пракаментаваў прэзідэнцкія выбары ва Украіне. Ён доўгі час выступаў у гэтай краіне, гуляў за ўкраінскую зборную. У праграме Мікалая Хадасевіча на яго канале на YouTube Мілеўскі распавёў, што сочыць за выбарамі, хаця сам у першым туры не галасаваў. Ён ведае пра дэбаты кандыдатаў, якія могуць адбыцца на кіеўскім стадыёне “Алімпійскі” (пры гэтым не ведаў, што Юлія Цімашэнка адмовілася быць іх вядучай).

У “Квартале 95” калісьці былі жарты пра Мілеўскага, і яму спадабалася пародыя ў выкананні Яўгена Кашавога.

“Я іх вельмі люблю, — кажа Арцём Мілеўскі. — І Вове [Уладзіміру Зяленскаму] жадаю ўдачы. Для многіх, з кім кантактую, гэта будзе грандыёзная падзея, калі ён стане прэзідэнтам Украіны. Таму ўдачы, здароўя!.. Паглядзім, чым гэта ўсё скончыцца”.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне пройдзе 21 красавіка.