Адукацыйны цэнтр Міжнароднага эпізаатычнага бюро могуць адкрыць у Віцебску

Адукацыйны цэнтр Міжнароднага эпізаатычнага бюро могуць адкрыць у Віцебску

На базе Віцебскай ветэрынарнай акадэміі плануецца стварыць міжнародныя адукацыйныя праекты Міжнароднага эпізаатычнага бюро (МЭБ). Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 13 лістапада кіраўнік прадстаўніцтва МЭБ па Усходняй Еўропе Казімір Лакаўскас.

“Мы хочам тут, у Віцебску, мець рэферэнтны цэнтр для павышэння кваліфікацыі ўсіх ветэрынараў Еўропы, можа, і свету”, — заявіў Лакаўскас.

Паводле яго словаў, у МЭБ ўваходзяць прадстаўнікі 180 краін, створана 636 цэнтраў. І пасля наведвання Віцебскай акадэміі бюро прыняла рашэнне адкрыць такі цэнтр і тут.

Лакаўскас таксама паведаміў аб намеры стварыць у Беларусі лабараторны рэферэнтны цэнтр на базе Беларускага дзяржаўнага ветэрынарнага цэнтра ў Мінску.

Кіраўнік прадстаўніцтва МЭБ заявіў, што Беларусь у свой час “прыняла узорныя меры” па абароне ад афрыканскай чумы свіней (АЧС).

“Мы адзначаем вельмі высокі ўзровень абароны ферм, свінакомплексаў. Свінні ёсць і ў прыватнікаў, за імі таксама ўстаноўлены добры кантроль. Прыняты заканадаўчыя акты, якія нават пераўзыходзяць нашы стандарты. Мы думаем, што ў хуткай будучыні гэта дасць добрыя вынікі”, — сказаў ён.

Паводле яго слоў, у ліпені наступнага года ў Беларусі будзе праведзены семінар для ўсіх ветэрынараў Еўропы па тэме перадачы АЧС ад дзікіх жывёл хатнім, паведамляе БелаПАН.

Фота: ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі