Беларусь забараніла ўвоз свініны з пяці рэгіёнаў Расіі
![Беларусь забараніла ўвоз свініны з пяці рэгіёнаў Расіі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/934159546ria715.jpg.webp?itok=5kK1aaDe)
Беларусь забараніла ўвоз свініны з пяці рэгіёнаў Расіі — з Краснадарскага края, Варонежскай, Валгаградскай, Арлоўскай і Маскоўскай абласцей. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання нашай краіны прымае дадатковыя меры па недапушчэнні ўвозу адтуль свініны. Прычына — выяўленыя новыя выпадкі захворвання жывёлаў афрыканскай чумой свіней. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду міністэрства.
Адзначаецца, што дадатковыя меры прымаюцца для недапушчэння ўвозу жывых свіней, свініны, прадуктаў перапрацоўкі, а таксама паляўнічых трафеяў. Будзе ўзмоцнены кантроль па біялагічнай абароне буйных свінагадоўчых комплексаў, фермаў.