Вы тут

У Беларусі пракаментавалі міграцыю дзікоў з Польшчы ў Белавежскую пушчу

Фота: Bymedia.net

У Беларусі пракаментавалі міграцыю дзікоў з Польшчы ў Белавежскую пушчу. Галоўны паляўнічы Нацыянальнага парка "Белавежская пушча" Алег Шчытаў кажа, што яна не мае масавага характару.

"Дзікі робяць падкопы пад агароджаннем кантрольна-следавай паласы, — цытуе словы Шчытава БЕЛТА. — Яны могуць вырыць яму да паўметра і пралезці. Цяпер перыяд гону, таму пачалася міграцыя. Але яна не масавая: адзін-два кабана на тыдзень. Працэс мы кантралюем".

У Белавежскай пушчы налічылі 112 дзікоў. Іх колькасць знаходзіцца пад асаблівым кантролем, каб не дапусціць распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней. Сёлета ў пушчы застрэлілі 783 дзікоў.