Свіная чума ў Беларусі

 

Афрыканская чума свіней ― віруснае захворванне як хатніх свіней, так і дзікіх кабаноў, якое вельмі лёгка распаўсюджваецца і зусім не лечыцца. Для людзей небяспекі няма. А свіння можа памерці за два дні. Найчасцей сімптомы такія: тэмпература ў парсюка падскоквае да 40-42 градусаў, назіраецца кашаль, задышка, параліч канечнасцяў.

 

Калі ўсплывае афрыканская чума, то свіней знішчаюць у радыусе 20 км. Вірус можа распаўсюджвацца маланкава і прыносіць страты ў дзясяткі мільёнаў долараў.

 

Пасля выяўлення хворых жывёл месца іх знаходжання называюць ачагом захворвання. Вакол яго размяшчаюцца дзве небяспечныя зоны — першая (бліжэйшая) і другая (размешчаная далей). У эпіцэнтры з дапамогай ін’екцыі забіваюць усіх свіней, хворых і здаровых. Пасля чаго іх тушы спальваюць альбо закопваюць на глыбіню больш за два метры. Свінарнікі дэзінфікуюць, у наваколлі ўсталёўваюць строгі каранцін.

 

У першай зоне ўсіх свіней таксама забіваюць, але іх мяса накіроўваюць на мясакамбінаты і пускаюць на вараную каўбасу альбо тушонку. У другой зоне ветэрынары абмяжоўваюцца інфармаваннем насельніцтва і аглядам свіней. Пры гэтым свінакомплексы могуць не ўключаць у першую зону. Усіх свіней там заб’юць, толькі калі нейкая жывёла захварэе.

 

 

Фота: tumenpro.ru
Ачаг заражэння нібыта знаходзіцца ў Смаленскай вобласці Расіі. Але ў памежных са Смаленшчынай раёнах Беларусі “прафілактыкі” няма.
Фота: region-tyumen.ru
Тым часам сасіскі, у якіх Рассельгаснагляд знайшоў геном віруса, можна без праблем купіць у краме.
Леанід Заяц, фота /www.souzveche.ru
Інфармацыю пра 200 тысяч знішчаных з-за хваробы на АЧС свіней міністр сельскай гаспадаркі Леанід Заяц назваў няпраўдай.
Фота: Bymedia.net
Гэта амаль 97%. Пра гэта заявіў міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амяльяновіч.
Фота: ria.ru
Прычына — выяўленыя новыя выпадкі захворвання жывёлаў афрыканскай чумой свіней.
Фота: Bymedia.net
"Дзікі робяць падкопы пад агароджаннем кантрольна-следавай паласы", — распавёў галоўны паляўнічы нацпарка. ...
Таму аднаўляць пагалоўе свіней да ўзроўню 1 студзеня 2013 года не будуць.
Прычына — успышка там афрыканскай чумы свіней.