Вы тут

Пад Ганцавічамі з'явілася невядомая свіная інфекцыя

У Ганцавіцкім раёне Брэстчыны з'явілася невядомая інфекцыя свіней. Вяскоўцы вымушаныя павальна забіваць сваіх свіней. Першымі забілі сваю жывёлу жыхары вёсак Лактышы, Чудзін і Будча. Потым хвароба перакінулася ў Люсіна, Кукава і Хатынічы, піша мясцовае выданне "Ганцавіцкі час". Лакалізаваць небяспечнае захворванне не ўдалося.

Ветслужба раёна заяўляе, што гаворка ідзе не пра афрыканскую чуму свіней, а пра нейкую невядомую інфекцыю.

Часовая выканаўца абавязкаў раённага ветэрынарнага лекара Ірына Буйкевіч кажа, што свінні хварэюць заўжды, а цяпер сітуацыя стала крыху выпраўляцца. Хваробу ветэрынары вызначыць не могуць, а дэзінфекцыю праводзяць для прафілактыкі.