Беларусь абмежавала ўвоз свініны з Хмяльніцкай вобласці Украіны
![Беларусь абмежавала ўвоз свініны з Хмяльніцкай вобласці Украіны](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1019628139fotolia715.jpg.webp?itok=xp4lrHFP)
Беларусь абмежавала ўвоз свініны з Хмяльніцкай вобласці Украіны. Прычына — успышка там афрыканскай чумы свіней.
Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, на тэрыторыі Хмяльніцкай вобласці зафіксавалі новы выпадак захворвання. Часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь уведзены для жывых свіней, свініны (у тым ліку і мяса дзікоў), прадуктаў перапрацоўкі, паляўнічых трафеяў, кармоў і г. д. Адмяняюцца ўсе ранейшыя дазволы, выдадзеныя на ўвоз названай прадукцыі з Хмяльніцкай вобласці.
На буйных беларускіх свінагадоўчых комплексах увядуць дадатковыя меры па кантролю за забеспячэннем біялагічнай абароны.