У 15 разоў вырасла папуляцыя бурага мядзведзя ў Беларусі за 20 гадоў

 Буры мядзведзь

 Буры мядзведзь / t.me/osipovichi_les

Колькасць папуляцыі бурага мядзведзя ў Беларусі расце прыкметнымі тэмпамі, таксама павялічваецца тэрыторыя рассялення звера, расказалі ў прэс-службе Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

У рэгіёнах, дзе больш за ўсё мядзведзяў, дазволена паляванне.

Большая частка папуляцыі жыве ва ўсходняй частцы Віцебскай вобласці і ў Мінскай на тэрыторыі Барысаўскага і Лагойскага раёнаў.

— Калі 20 гадоў таму колькасць беларускай папуляцыі бурага мядзведзя ацэньвалася ў 100–200 асобін, сустрэчы чалавека з ім у лесе мелі адзінкавы характар, то зараз колькасць папуляцыі мядзведзя ва ўгоддзях Рэспублікі Беларусь ацэньваецца ўжо ў 1,5 тыс. асобін, і значна павялічылася колькасць сустрэч чалавека з ім, а таксама пашырылася геаграфія такіх сустрэч, — адзначылі ў Дзяржінспекцыі.

Там жа расказалі, што мядзведзі не вызначаюцца агрэсіўнасцю да людзей. Наадварот, жывёлы праяўляюць асцярожнасць у адносінах да чалавека, не ўспрымаючы яго як ахвяру. Дарослы мядзведзь чуе людзей на адлегласці 300–400 м і пазбягае з імі прамой сустрэчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.