"Зялёныя чалавечкі": мінскія кантралёры здзівілі пасажыраў зімовымі курткамі

"Зялёныя чалавечкі": мінскія кантралёры здзівілі пасажыраў зімовымі курткамі

На Twitter-старонцы Daily Minsk з’явіўся фотаздымак рэвізораў пасажырскага транспарту ў зімовай уніформе. Негледзячы на тое, што спецыяльную форменную вопратку ўвялі яшчэ мінулай зімой, яна дагэтуль здзіўляе мінчукоў — асабліва сваім “вайсковым” колерам.

Памочнік гендырэктара дзяржаўнага агенцтва “Мінсктранс” Зоя Лапатава здзіўляецца пытанню пра фірмовую вопратку:

“Ну так, гэта нашае адзенне, у якое мы апранаем сваіх супрацоўнікаў. Ёсць і такія курткі, і спецыяльныя жылеткі. Прычым у такіх фірмовых куртках нашыя рэвізоры хадзілі яшчэ мінулай зімой. Так што гэта не мусіць быць ні для каго навіной. Увесь наш народ гэтую форму ўжо даўно “пераварыў”. Не бачу аніводнай прычыны здзіўляцца”.

Яна распавядае, што рэвізоры ў грамадскім транспарце могут працаваць і не ў фірмовай вопратцы. “Але часцей за ўсё гэта ў зусім новага супрацоўніка, якому яшчэ не паспелі пашыць фірмовую вопратку. Ну, ці калі куртка, напрыклад, брудная”, — тлумачыць Зоя Лапатава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі