Мельнікава ў Беларусі — што адбываецца? Меркаванне Брухана, Жыгара, Кавалеўскага

Анжаліка Мельнікава, экс-спікерка Каардынацыйнай Рады

Анжаліка Мельнікава, экс-спікерка Каардынацыйнай Рады / Еўрарадыё

На мінулым тыдні ў Інстаграме з’явіліся здымкі, на якіх экс-спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава нібыта трэніруецца ў спартовай зале ў Мінску. А бацька Мельнікавай у тэлефоннай размове з журналістамі пацвердзіў, што яна ў Беларусі.

Гэта заблытала сітуацыю са знікненнем палітыка яшчэ больш. Мельнікаву выкралі? Ці завербавалі? А як завербавалі, дык калі? Ці могуць здымкі хоць штосьці патлумачыць? Спыталі пра гэта Брухана, Жыгара і Кавалеўскага.

 

Арцём Брухан, спікер Каардынацыйнай рады: Я ў супадзенні не веру

— Я не з’яўляюся экспертам, і мне складана прааналізаваць фотаздымкі, што з’явіліся ў Інстаграме. Гэтым лепей займаюцца журналісты-расследавальнікі. Але калі ў дадатак да фотаздымкаў я пачуў каментарый яе бацькі, першай думкай было — добра, што яна жывая. Гэта першы тэзіс, бо доўгі час мы ўвогуле нічога не ведалі пра яе лёс.

Прайшоў роўна год з таго часу, як яна знікла, я ў такія супадзенні не веру. Думаю, гэта была дэманстрацыя таго, што яна ў Беларусі, у Мінску — фактычна пад кантролем рэжыму ці спецслужбаў.

Але што яшчэ гэта даказвае? Нічога, бо мы не ведаем кантэксту. І ўвесь кантэкст мы даведаемся толькі тады, калі будуць раскрыты архівы КДБ, толькі тады мы даведаемся пра абставіны.

@euroradio.news

Падрабязнасці 👇 Бацька Анжалікі Мельнікавай: яна даўнавата ў Беларусі. "Я ведаю, што яна ў Беларусі. З якога часу? Ну, даўнавата. Нічога яна не знікла. Наколькі я сам ведаю, жывая і здаровая. І дзеці, мабыць, з ёй. Хаця я ўнукаў і яе асабіста даўно бачыў жыўцом", — распавёў Нашай ніве бацька экс-спікаркі КР. Бацька Мельнікавай кажа, што апошні раз размаўляў з дачкой «зімой». Звычайна яна тэлефануе яму сама. "Яна мне сказала: "Ты мне не звані, я сама буду". Ну і часам тэлефануе. Але там нумар заўсёды схаваны, не вызначаецца". У чацвер у сацсетках разышліся фота Мельнікавай з мінскай мацоўні. @euroradio пацвердзіла сапраўднасць гэтых здымкаў.

♬ оригинальный звук - euroradio.news

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.