Сайт Каардынацыйнай рады за 18 дзён атакавалі 312 разоў
Хакер, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
312 атак перажыў сайт Каардынацыйнай рады за 18 дзён (з 16 кастрычніка па 2 лістапада) пасля аднаўлення свай працы. Пра гэта паведамляе віцэ-спікер Каардынацыйнай рады Яўген Андрэйчык.
Сярод гэтых несанкцыяваных спробаў доступу былі дзевяць спробаў увайсці на сайт з дапамогай фальшывых даных.
Паведамляецца, што атакі вяліся з 119 IP-адрасоў, зарэгістраваных у 29 краінах. "Пры гэтым частка запытаў паступала праз VPN, прамежкавыя сеткі і воблачныя серверы, таму вызначыць фактычнае месцазнаходжанне іх адпраўнікаў на падставе гэтых даных немагчыма", — адзначае Андрэйчык.
Паведамляецца, што ўсе зафіксаваныя спробы несанкцыянаванага доступу былі прадухіленыя і сайт працягвае працаваць у штатным рэжыме.