Рашэнне па Расіі ў хакеі можа паўплываць на допуск Беларусі — меркаванне

Верагодна, зусім хутка і Беларусь вернуць у сусветны хакей

Верагодна, зусім хутка і Беларусь вернуць у сусветны хакей / sport5.by

Рашэнне Спартыўнага арбітражнага суда (CAS) аб вяртанні расійскай хакейнай зборнай на сусветны лёд будзе мець наступствы. Адно з іх закране Беларусь, якую ў хуткім часе таксама цалкам вернуць на міжнародныя хакейныя турніры. Такое меркаванне ў каментары для Еўрарадыё выказаў беларускі блогер Яраслаў Пісарэнка, аўтар YouTube-канала "Частнок".

У каментары да рашэння суда гаворыцца, што расійскі бок выйграў не палітычную спрэчку аб вяртанні Расіі ў сусветны спорт, а юрыдычную спрэчку аб даказальнасці рашэння Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF). Як адзначаецца, федэрацыя спасылалася на пагрозы бяспецы, але не змагла пацвердзіць іх у аб'ёме, неабходным для настолькі сур'ёзнага абмежавання.

Пісарэнка адзначыў, што расіян дапусціў не IIHF, а арбітражны суд, і адбылося гэта праз фармулёўкі. Ён нагадаў, што ў той жа дзень, калі расійскіх хакеістаў вярнулі, у кёрлінгу рашэнне было адмоўным.

Блогер растлумачыў розніцу паміж двума выпадкамі. У кёрлінгу забарону абгрунтавалі тым, што ўдзел расійскай каманды можа выклікаць байкоты: адны краіны адмовяцца гуляць, іншыя не захочуць прымаць турніры. Гэта стварае праблемы для міжнароднай федэрацыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.