Ці ёсць у Беларусі шлях да перамен без новай (р)эвалюцыі? Стрым

Кацярына Дэйкала

Кацярына Дэйкала / Euroradio

Амаль 900 чалавек вызвалілі з беларускіх турмаў з лета 2024 года. Але праваабаронцы нагадваюць: вызваленні не азначаюць, што рэпрэсіі спыніліся. Новыя крымінальныя справы, ціск на былых палітвязняў, прымусовая высылка і транснацыянальны пераслед — у заяве праваабарончай кааліцыі гаворка ідзе пра сістэму, якая змяняе формы, але не знікае. Дык па якіх крытэрыях насамрэч варта ацэньваць змены ў Беларусі?

Пра гэта, а таксама пра ліст былых палітвязняў да еўрапейскіх лідараў і спрэчкі вакол яго пагаворым з юрысткай-міжнародніцай Кацярынай Дэйкала. Чаму аргументы абодвух бакоў дыскусіі маюць рацыянальнае зерне, але эмоцыі часта пераважаюць? І ці можа "дарожная карта" ўзаемных крокаў паміж Беларуссю і ЕС стаць асновай для дыялогу, калі саступкі Еўропы ў ёй наўпрост прывязаны да канкрэтных крокаў беларускіх улад? 

Таксама абмяркуем развагі Віктара Бабарыкі пра эвалюцыйны, а не рэвалюцыйны шлях перамен: ці магчыма будаваць сістэму дапамогі людзям, не адмаўляючыся ад пытання адказнасці за рэпрэсіі?

Эфір пачнецца ў 16:00 па Мінску. Задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.