У Літве на мяжы з Беларуссю ўпаў і выбухнуў, як мяркуецца, дрон
Выбух у Варэнскім раёне / LRT
У ноч на панядзелак у Варэнскім раёне Літвы недалёка ад мяжы з Беларуссю зваліўся і выбухнуў невядомы аб'ект. У літоўскім войску мяркуюць, што гэта быў дрон, які прыляцеў з-за мяжы краіны, перадае LRT.
Выданне атрымала відэазапіс, на якім чуваць гук лятаючага аб'екта, аднак камера не фіксуе яго ў начным небе. Праз некалькі секундаў раздаецца выбух, на гарызонце ўспыхвае полымя і пачынаюць падаць падпаленыя абломкі аб'екта.
"Пацвярджаем, што на месцы здарэння бачныя абломкі, працуюць паліцыя і Дэпартамент супрацьпажарнай аховы і выратавання, таксама на месца для назірання накіроўваецца верталёт Вайскова-паветраных сіл", — пракаментавалі журналістам прадстаўнікі літоўскага войска.
Паводле інфармацыі LRT, у панядзелак на меркаваным месцы здарэння працуюць супрацоўнікі паліцыі, прадстаўнікі Дэпартамента супрацьпажарнай аховы і выратавання. Над месцам здарэння лятае вайсковы верталёт.
Сведка здарэння расказаў журналістам, быццам на лёдзе возера каля месца інцыдэнту відаць абломкі — магчыма, гэта рэшткі аб'екта, які зваліўся ўначы.
@euroradio.news У ноч на панядзелак у Варэнскім раёне Літвы недалёка ад мяжы з Беларуссю зваліўся і выбухнуў невядомы аб'ект. У літоўскім войску мяркуюць, што гэта быў дрон, які прыляцеў з-за мяжы краіны, перадае LRT. Выданне атрымала відэазапіс, на якім чуваць гук лятаючага аб'екта, аднак камера не фіксуе яго ў начным небе. Праз некалькі секундаў раздаецца выбух, на гарызонце ўспыхвае полымя і пачынаюць падаць падпаленыя абломкі аб'екта. "Пацвярджаем, што на месцы здарэння бачныя абломкі, працуюць паліцыя і Дэпартамент супрацьпажарнай аховы і выратавання, таксама на месца для назірання накіроўваецца верталёт Вайскова-паветраных сіл", — пракаментавалі журналістам прадстаўнікі літоўскага войска. Паводле інфармацыі LRT, у панядзелак на меркаваным месцы здарэння працуюць супрацоўнікі паліцыі, прадстаўнікі Дэпартамента супрацьпажарнай аховы і выратавання. Над месцам здарэння лятае вайсковы верталёт. Сведка здарэння расказаў журналістам, быццам на лёдзе возера каля месца інцыдэнту відаць абломкі — магчыма, гэта рэшткі аб'екта, які зваліўся ўначы. #беларусь ♬ original sound - euroradio.news