Медыцынскія ўніверсітэты больш не будуць прымаць на платнае

Студэнты БДМУ

Студэнты БДМУ

Медуніверсітэты Беларусі не плануюць прымаць у гэтым годзе платнікаў. Пра гэта яшчэ не абвешчана, але такую выснову можна зрабіць па кантрольных лічбах прыёму, якія ўжо публікуюцца.

Напрыклад, у БДМУ паказалі табліцу, дзе ў калонцы "на ўмовах аплаты" стаяць прочыркі, акрамя як на завочным фармацэўтычнага.

Аналагічныя табліцы дэманструюць у Гомельскім і Гродненскім медуніверсітэтах.

Улады змагаюцца з дэфіцытам дактароў у Беларусі ўжо некалькі гадоў. Сярод прапаноў было падоўжыць тэрмін размеркавання для студэнтаў-медыкаў да трох ці нават да пяці гадоў. Аднак, выглядае, што вырашылі адмовіцца ад платнікаў, каб было больш бюджэтнікаў — адпаведна і больш тых, хто потым пройдзе праз размеркаванне.

@euroradio.news Медуніверсітэты Беларусі не плануюць прымаць у гэтым годзе платнікаў. Пра гэта яшчэ не абвешчана, але такую выснову можна зрабіць па кантрольных лічбах прыёму, якія ўжо публікуюцца. Напрыклад, у БДМУ паказалі табліцу, дзе ў калонцы "на ўмовах аплаты" стаяць прочыркі, акрамя як на завочным фармацэўтычнага. Аналагічныя табліцы дэманструюць у Гомельскім і Гродненскім медуніверсітэтах. Улады змагаюцца з дэфіцытам дактароў у Беларусі ўжо некалькі гадоў. Сярод прапаноў было падоўжыць тэрмін размеркавання для студэнтаў-медыкаў да трох ці нават да пяці гадоў. Аднак, выглядае, што вырашылі адмовіцца ад платнікаў, каб было больш бюджэтнікаў — адпаведна і больш тых, хто потым пройдзе праз размеркаванне. #беларусьсейчас #новостибеларуси #абитуриентбеларусь #вступительнаякампаниябеларусь #образованиебеларусь #распределениебеларусь ♬ оригинальный звук - euroradio.news

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.