За мяжу за 29 рублёў: з 1 траўня, пакідаючы радзіму, беларусы павінны заплаціць

Пункт пропуску "Каменны лог" / trans.info
Пункт пропуску "Каменны лог" / trans.info

З 1 траўня 2021-га па 1 студзеня 2023 года беларусы, якія жадаюць выехаць з краіны праз пункты пропуску ў Гродзенскай вобласці ( "Каменны Лог", "Брузгі", "Бераставіца"), павінны заплаціць. Адна машына — адна базавая, незалежна ад колькасці людзей у ёй. Такое рашэнне 30 сакавіка прыняў Гродзенскі савет дэпутатаў. Сабраныя грошы, па словах дэпутатаў, пойдуць на барацьбу з каранавірусам, піша газета "Беларусы і рынак".

Збор будзе спаганяцца з усіх аўтамабіляў, якія належаць фізічным асобам і арганізацыям, максімальная маса якіх не перавышае 5 тон. Вызваленымі ад платы за выезд будуць кіроўцы, якія едуць на пахаванне блізкіх сваякоў, ветэраны ВАВ, інваліды I і II групы і тыя, хто іх суправаджае, "чарнобыльцы" і некаторыя іншыя. Усе яны павінны ехаць з пацвярджаючымі дакументамі.

Аплаціць збор можна толькі да закрыцця аддзялення банкаў — гэта значыць ўвечары гэта зрабіць нельга. У дакуменце, якi пацвярджае аплату, павінны быць указаны прозвiшча плацельшчыка (або найменне арганізацыі), сума, дата аплаты, рэгістрацыйны нумар транспартнага сродку. Калі аплата збору праведзена праз інтэрнэт-банк, неабходна прад'явіць карт-чэк у папяровым або электронным выглядзе. Калі ІП ці арганізацыя заплацілі збор са свайго рахунку, то трэба будзе прад'явіць на мяжы дадатковы асобнік плацёжнай інструкцыі з адзнакай банка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі