Платнага браніравання электроннай чаргі на мяжы ў Беларусі больш не будзе

Платнага браніравання электроннай чаргі на мяжы ў Беларусі больш не будзе

Платнага браніравання электроннай чаргі на мяжы ў Беларусі больш не будзе. Адбылося гэта ў выніку ўнясення зменаў ва ўказ "Аб сістэме электроннай чаргі транспартных сродкаў у пунктах пропуску".

Замест гэтага кіроўцы ўсіх транспартных сродкаў пры іх уездзе ў зону чакання павінны будуць аплаціць рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі (колькі гэта будзе каштаваць, пакуль невядома). Пры гэтым уезд у зону чакання будзе ўпарадкаваны і стане ажыццяўляцца ў парадку жывой чаргі.

Частка грашовых сродкаў, атрыманых ад функцыянавання сістэмы электроннай чаргі, будзе пералічвацца Дзяржаўнаму памежнаму камітэту "для ўдасканалення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння органаў памежнай службы" (парадак і памер такіх пералічэнняў вызначыць урад).

Аўтары новаўвядзення мяркуюць, што яно будзе садзейнічаць "павышэнню эфектыўнасці працы". А між тым гэтым летам на мяжы Беларусі з краінамі ЕС стабільна з'яўляюцца чэргі з легкавых аўто.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі