Не даражэй за 500 еўра: новыя абмежаванні на ўвоз тавараў з-за мяжы

Шопінг

Шопінг / pixabay

Беларусы змогуць прывезці менш тавараў з-за мяжы без выплаты пошліны, вынікае з паведамлення дзяржаўнага мытнага камітэта. Змены набудуць сілу з 1 кастрычніка.

Цяпер завезці без пошліны з-за мяжы можна тавары на суму ў 1 тыс. еўра. З наступнага месяца — толькі на 500 еўра.

Змены закрануць толькі тых, хто едзе з-за мяжы наземным транспартам ці перасякае мяжу пешшу. Калі ляціце самалётам, усё яшчэ можаце везці з сабой тавары на 10 тыс. еўра.

Вагу дазволеных да бязмытнага ўвозу тавараў таксама зменшаць: цяпер можна везці з сабой 31 кг, з 1 кастрычніка — 25 кг.

Будуць абмежаванні і на паштовыя перасыланні. Цяпер адправіць па пошце можна пасылку не даражэй за 1 тыс. еўра. С 1 кастрычніка суму зменшаць у 5 разоў — да 200 еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі