Польскія памежнікі будуць дапамагаць латвійскім калегам ахоўваць мяжу з Беларуссю
Беларуска-латвійская мяжа, фота ілюстрацыйнае / Адміністрацыі прэзідэнта Латвіі
З 19 кастрычніка па 1 лістапада супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы будуць дапамагаць латвійскім калегам маніторыць латвійска-беларускую мяжу, гаворыцца ў заяве латвійскай Дзяржаўнай памежнай службы.
Палякі нададуць Латвіі "тэарэтычную і практычную падтрымку ў галіне памежнага кантролю" і падзеляцца вопытам.
Удзел польскіх экспертаў памежнай службы заснаваны на пагадненні аб трансгранічным супрацоўніцтве паміж Дзяржаўнай памежнай службай Латвіі і Памежнай службай Польшчы. Яно было падпісана два тыдні таму — 2 кастрычніка 2026 года.
У гэтым годзе ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва прадстаўнікі фінскай, эстонскай і літоўскай памежных служб таксама аказвалі падтрымку латвійскім памежнікам.