Плату за наземны выезд з Беларусі пачнуць браць і ў Віцебскай вобласці

Плату за наземны выезд з Беларусі пачнуць браць і ў Віцебскай вобласці

Плату за наземны выезд з Беларусі пачнуць браць і ў Віцебскай вобласці. Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 1 жніўня 2021 года (да 1 студзеня 2023-га). Рашэнне пра мясцовы збор прыняў Віцебскі абласны Савет дэпутатаў. Ён будзе выплачвацца з транспартнага сродку (усё роўна, колькі чалавек у знаходзіцца ў легкавым аўтамабілі) пры перасячэнне мяжы ў наземным пункце пропуску (Віцебшчына мяжуе ў Літвой і Латвіяй). Памер плацяжу складае адну базавую велічыню (зараз гэта 29 рублёў).

Раней падобныя мясцовыя зборы ўвялі Гродзенская, Брэсцкая і Гомельская вобласці.

Ад выплаты збору вызваляюцца грамадзяне, якія выязджаюць з Беларусі пасля пахавання блізкіх сваякоў (але трэба мець дакументы, якія гэта пацвярджаюць), замежнікі, якія едуць дадому пасля адпачынку і аздараўлення ў санаторыях і г. д.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі