Украіна пра планы Пуціна: “Крэмль узяў Беларусь у ядзерныя закладнікі”

Сакратар РНБА Украіны Аляксей Данілаў / BBC
Сакратар РНБА Украіны Аляксей Данілаў / BBC

Заява Уладзіміра Пуціна пра намер размясціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю негатыўна адаб'ецца на ўспрыманні беларусамі Расіі і яе прэзідэнта, лічаць у Кіеве.

Крэмль узяў Беларусь у ядзерныя закладнікі, напісаў у сваім Twitter-акаўнце сакратар украінскай РНБА Аляксей Данілаў.

“Заява Пуціна пра размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі – крок да ўнутранай дэстабілізацыі краіны – максімальнае павялічвае ровень негатыўнага ўспрымання і грамадскага адрыньвання ў беларускага грамадства Расіі і Пуціна”, — дадаў Данілаў.

Пра планы размесціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю Пуцін заявіў напярэдадні, 25 сакавіка. Кантроль над гэтай зброяй Расія перадаваць не будзе. Калі менавіта яна будзе пастаўлена, таксама невядома. Паводле слоў Пуціна, будаўніцтва сховішча плануюць скончыць да лета.

Расійскі прэзідэнт таксама заявіў, што Аляксандр Лукашэнка нібыта даўно прасіў яго пра перадачу ў Беларусь тактычнай ядзернай зброі. Але сам Лукашэнка гэту заяву пакуль не каментаваў.

Данилов прокомментировал заявление Путина

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі