Авіяцыя МНС тушыць Альманскія балоты, плошча пажару — 200 гектараў (відэа)

Авіяцыя МНС тушыць Альманскія балоты, плошча пажару — 200 гектараў (відэа)

У Столінскім раёне авіяцыя МНС удзельнічае ў ліквідацыі вялікага пажару. На балотах каля вёскі Альманы гарыць сухая расліннасць. Пра пажар стала вядома раніцай 23 красавіка. Два верталёты МІ-8 здзейснілі 42 скіды вады. Як інфармуе прэс-служба МНС, агульная плошча пажару склала 200 гектараў (150 га — сухая расліннасць на балотах, 50 га — лес).

У ліквідацыі пажару задзейнічаныя больш за 100 чалавек — ратавальнікі, супрацоўнікі лясгасаў і арганізацый Столінскага раёна. Раніцай у сераду прайшло пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Столінскім райвыканкаме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі