У МЗС РБ пацвердзілі, што дыппрадстаўніцтвы больш не займаюцца пашпартамі

Пашпарт і ID-карта грамадзяніна РБ / БЕЛТА

Пашпарт і ID-карта грамадзяніна РБ / БЕЛТА / БЕЛТА

Указ Аляксандра Лукашэнкі "Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў " уступае ў сілу 7 верасня 2023 года, паведамілі ў МЗС Беларусі. Дакумент сёння ноччу з'явіўся на Нацыянальным прававым партале.

Згодна з дакументам "беларускія замежныя ўстановы больш не ўпаўнаважаныя займацца пытаннямі выдачы / абмену / падаўжэння ўсіх відаў пашпартоў і ідэнтыфікацыйных карт. Названыя дзеянні можна ажыццявіць на тэрыторыі Беларусі", патлумачылі ў МЗС. Беларускія грамадзяне, якія стаяць на консульскім уліку, павінны будуць звяртацца па пытаннях абмену пашпартоў у галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС альбо ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі УУС па месцы апошняй рэгістрацыі ў Беларусі (а калі чалавек не ніколі пастаянна не жыў у Беларусі, то — па месцы апошняга жыхарства яго бацькоў). Беларусы, якія не сталі на консульскі ўлік і па-ранейшаму зарэгістраваныя ў Беларусі, змогуць атрымаць/абмяняць / падоўжыць пашпарт па звычайнай працэдуры: ва УУС па месцы рэгістрацыі.

Нельга будзе з гэтага часу і аформіць праз дыппрадстаўніцтва і консульства апастыль. Для гэтага трэба будзе звяртацца — у залежнасці ад тыпу дакумента — у МЗС, Мінадукацыі, Мінюст і галоўныя ўпраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама і аблвыканкамаў. Пры гэтым падаваць дакументы трэба будзе альбо асабіста, альбо праз даверанасць, аформленую ў Беларусі.

Каб атрымаць разнастайныя даведкі з ЗАГС, цяпер таксама прадугледжаны толькі асабісты запыт, адзначылі ў МЗС.

Пры гэтым у знешнепалітычным ведамстве падкрэслілі, што "звароты, пададзеныя грамадзянамі да ўступлення ў сілу ўказа, разглядаюцца ў парадку, які дзейнічаў да яго ўступлення ў сілу", гэта значыць тыя, хто падаў дакументы на атрыманне або абмен пашпарта да 7 верасня, змогуць яго забраць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі