Вы тут

“Такога вы не чулі”: РСП з трэкам “Брукі з выпускнога”

Гурт РСП, фота: vk.com/rspband

Гурт “Разбітае сэрца пацана” днямі прэзентаваў новы трэк “Брукі з выпускнога”. Гімн-настальгію па школьных часах, калі “ўсё было магчыма і ўсё было дазволена”. У студыі Еўрарадыё амбасадары рок-трасянкі Дзяніс Тарасенка і Павел Гарадніцкі  эксклюзіўна выканаюць яго паўакустычную версію.

Усяго год таму РСП выпусцілі кружэлку “Карняплоды любві”, а ўжо сёлета радуюць сваіх прыхільнікаў другім сінглам. Няўжо музыкі рыхтуюць чарговы поўнафарматнік? Пра гэта ў тым ліку даведаемся ў праграме “Такога вы не чулі”.

Таксама глядзіце нашы стрымы ў ВК, ОК, FB, YouTube