Вы тут

Дуэт "ЭВМ" вярнуўся ў "Разбітае сэрца пацана" (фота)

"ЭВМ" / Тут і далей фота: Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Дуэт "ЭВМ" вярнуўся ў "Разбітае сэрца пацана". На вялікім мінскім канцэрце "РСП" Акторкі Юлія Шаўчук і Марына Юрэвіч як ні ў чым ні бывала танчылі на сцэне. Быццам бы не было ўсіх гэтых гадоў!

"ЭВМ" і "Разбітае сэрца пацана" разам з канца 2000-х. Падтанцоўка часта мяняла назвы: "Гаечкі", "Зорачкі", "Плахішкі" (сышлі з ансамбля "Харошкі"), "Расцішка" — аднак у масавай свядомасці засталіся менавіта як "Эрацічна Вазбуждаюшчыя Малыя".

Пару гадоў таму дзяўчыны пакінулі хлопцаў з разбітымі сэрцамі. Але вось, адбыўся трыумфальны, можна нават сказаць, легендарны камбэк. Пачуўшы пра гэта, футбалісты "Ліверпуля" вырашылі, што ўсё магчыма, і закацілі "Барселоне" чатыры мячы!

Вось фота з камбэку "Ліверпуля" у 1/2 Лігі чэмпіёнаў, а вось фота з камбэку "ЭВМ" у "Разбітае сэрца пацана":

Выключна ў мэтах захавання гендэрнага балансу публікуем некалькі фота музыкаў, якія ў той вечар таксама правялі некаторы час на сцэне. І гледачы тут — які ж канцэрт без гледачоў?

Усё, як на падбор, культавыя: