Synesis патлумачыў, чаму Шатроў адмовіўся ад аднаасобнага валодання кампаніяй

Synesis патлумачыў, чаму Шатроў перапісаў долю ў кампаніі на яе топ-менеджара​
Synesis патлумачыў, чаму Шатроў перапісаў долю ў кампаніі на яе топ-менеджара​

Synesis патлумачыў, чаму Аляксандр Шатроў адмовіўся "ад аднаасобнага і кантрольнага валодання кампаніяй". 21 чэрвеня стала вядома, што Шатроў стаў адным з бізнесоўцаў, што трапілі ў "чацвёрты пакет" санкцый Еўрасаюза.

Санкцыі супраць "Сінезіса" былі ўведзеныя яшчэ ў снежні 2020 года — "трэцім пакетам". Перад гэтым ініцыятыва экс-сілавікоў заявіла, што ў лістападзе 2020 года супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі палітычнага актывіста і блогера Мікалая Дзядка, выкарыстоўваючы праграму KiPod, распрацаваную кампаніяй Synesis. 

Кампанія аспрэчвае санкцыі ў судзе Еўрасаюза.

Беларуская фірма Synesis стала першай IT-кампаніяй, якая трапіла пад еўрапейскія санкцыі. Аргументы Савета ЕС такія: кампанія дала ўладам платформу KiPod для відэаназірання і распазнавання твараў. Еўрачыноўнікі ўпэўненыя, што, падтрымліваючы рэжым Лукашэнкі, Synesis здабывае выгаду.

Пасля трапляння "Сінезіса" ў "трэці пакет" санкцый Еўрасаюза з уласнікаў кампаніі сышоў бізнесовец Аляксей Алексін. Змены адбыліся 30 снежня 2020-га. Адзіным уладальнікам кампаніі застаўся Аляксандр Шатроў. Які напярэдадні публікацыі чацвёртага санкцыйнага спісу ЕС саступіў сваю долю топ-менеджару кампаніі Юрыю Сербянкову. Дарэчы, экс-супрацоўніку ГУБАЗіК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі