Synesis знайшоў спосаб "схаваць" ад санкцый яшчэ дзве свае кампаніі

Аляксандр Шатроў і адзін з галоўных прадуктаў Synesis — сістэма Kipod
Аляксандр Шатроў і адзін з галоўных прадуктаў Synesis — сістэма Kipod

У канцы сакавіка 2021 года Synesis прыдумаў яшчэ адзін спосаб "схавацца" ад санкцый. Як высветліла Еўрарадыё, у звязаных з Synesis кампаній "24х7 Паноптэс" і "Сінезіс Стратус" змяніліся ўласнікі. Раней заснавальнікам абедзвюх значылася ТАА "Сінезіс". Цяпер гэта ўладальнік кампаніі Аляксандр Шатроў.

Юрыдычныя адрасы абедзвюх кампаній — па-ранейшаму ў суседніх памяшканнях офіснага будынка на вуліцы Платонава.

Кампанія Synesis у канцы 2020 года трапіла пад еўрапейскія санкцыі. Прычынай стала тое, што прадукт фірмы — сэрвіс Kipod — выкарыстоўваецца сілавікамі і можа дапамагаць ідэнтыфікаваць людзей. Асабістых санкцый супраць Шатрова Еўрапейскі саюз не ўводзіў.

Адразу пасля трапляння пад санкцыі Synesis паспрабаваў вывесці свае актывы з-пад удару. Частка з афіляваных з ім фірмаў, у назве якіх прысутнічала слова "Сінезіс", былі афіцыйна перайменаваны. З уласнікаў галаўной арганізацыі выйшаў бізнесмен Аляксей Алексін, якога часта называюць "кашальком Лукашэнкі".

"24х7 Паноптэс" займаецца сістэмай Kipod, да якой падключаюцца камеры па ўсёй краіне. Фірма — аператар Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі. Софт дазваляе ідэнтыфікаваць людзей на відэа. У Synesis апраўдваюцца: маўляў, пратэстоўцаў нельга "пазнаць" пры дапамозе іх прадукту. Былыя сілавікі гавораць пра адваротнае.

"Сінезіс Стратус" таксама займаўся сэрвісамі распазнавання твараў. Напрыклад, яшчэ ў 2018-м кіраўніцтва фірмы хвалілася дзяржаўным СМІ, што пры дапамозе іх праграм відэакамеры змогуць распазнаваць і пералічваць вучняў школ.

Synesis нашёл способ “спрятать” от санкций ещё две свои компании

Хочаце дапамагчы незалежнай журналістыцы? Станьце падпісчыкам на Patreon

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі