Вы тут

Спартсменка заявіла, што не давала праўладнай газеце каментар пра Ціманоўскую

Марыя Мамашук / instagram.com/mamashuk63/

Сярэбраная прызёрка Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра ў вольнай барацьбе Марыя Мамашук заявіла, што не давала праўладнай гомельскай газеце “Маяк” каментар па сітуацыі з Крысцінай Ціманоўскай. “Ніякіх каментароў з гэтай нагоды я не выказвала! Хлусня!", напісала яна ў Instagram.

У згаданай газеце таксама з'явіўся каментар па сітуацыі з Ціманоўскай дзюдаіста Сяргея Шундзікава, які напісаны як пад капірку з каментарамі іншых спартсменаў для дзяржаўных СМІ.

Крысціну Ціманоўскую знялі з Алімпіяды і паспрабавалі адправіць на радзіму пасля таго, як яна раскрытыкавала паводзіны кіраўніцтва беларускай зборнай. Яна папрасіла дапамогі ў Міжнароднага алімпійскага камітэта. Справа беларускі трапіла ў вядучыя сусветныя СМІ. Беларуская дзяржпрапаганда працягвае ліць бруд на Ціманоўскую.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.