Сноўдэн распавёў пра таямнічую падземную цывілізацыю і яе НЛА

Над разгадкай паходжання НЛА ўжо дзясяткі гадоў ідуць спрэчкі. Частка экспертаў кажа пра іншапланетнае іх паходжанне, іншыя — пра зямное. Паводле Эдварда Сноўдэна, ён бачыў дакументы ЦРУ, якія сведчаць: НЛА — гэта апараты, якія належаць іншай зямной цывілізацыі. Навукоўцы не маюць доступу да гэтых засакрэчаных матэрыялаў, спосабы вырашэння праблемы шукаюць амерыканскія спецслужбы.





У дакументах сцвярджаецца, што іншая цывілізацыя існуе ў мантыі Зямлі. Дзякуючы гэтаму яе абмінулі ўсе катастрофы, якія спазнала чалавецтва. Падземныя жыхары далёка абагналі ў развіцці людзей і валодаюць тэхналогіямі, якія невядомыя нашай цывілізацыі, пішуць ізраільскія СМІ.





Рух НЛА адсочваецца, яны былі заўважаныя не толькі ў атмасферы Зямлі, але і на марскім дне, у вулканах, нават на сонечнай арбіце. Як сцвярджае Сноўдэн, прэзідэнт ЗША штодня атрымлівае даклады на гэтую тэму. Эксперты з спецслужбаў перакананыя, што шанцаў на перамогу ў вайне з падземнай цывілізацыяй мы не маем. Тым не менш, існуюць планы нанясення ядзерных удараў па падземных камунікацыях, якія могуць перашкодзіць выхаду "падземных" на паверхню.