Пентагон апублікаваў афіцыйнае відэа з НЛА

Пентагон апублікаваў афіцыйнае відэа з НЛА

Пентагон апублікаваў афіцыйнае відэа з НЛА. Адзін ролік быў зняты ў 2004-м, яшчэ два — у пачатку 2015-га года. З'явы, якія ў іх прысутнічаюць, дагэтуль лічацца "неапазнанымі".

Відэа было знята амерыканскімі вайсковымі лётчыкамі, якія назіралі ў небе невытлумачальныя з'явы ці аб'екты, якія хутка рухаліся і не былі падобныя на вядомыя лятальныя апараты. Раней відэаролікі нейкім чынам трапілі ў інтэрнэт, але наконт іх праўдзівасці былі пытанні. Меркавалася, што вайсковае ведамства мае больш поўнае відэа. Каб супакоіць грамадскасць, Міністэрства абароны ЗША афіцыйна апублікавала відэазапісы. Адзначаецца, што высветліць, што ж назіралі лётчыкі, не ўдалося, паведамляе cnn.com.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі