У Англіі на палях з'явіліся таямнічыя снежныя рулоны
![У Англіі на палях з'явіліся таямнічыя снежныя рулоны](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/e74d2a24b5f1f9b5cc7c6521a45e0782.jpg.webp?itok=zI9NxB8k)
У Англіі ў графстве Уілтшыр на палях з'явіліся таямнічыя снежныя рулоны. Спецыялісты кажуць, што тут няма ніякай містыкі. Насамрэч гэта рэдкая метэаралагічная з'ява — вялікія снежныя камякі, якія ўтвараюцца пры пэўных умовах надвор'я (тэмпература паветра павінна быць крыху вышэйшая за нуль), дзякуючы сіле ветру і гравітацыі, інфармуе "Бі-Бі-Сі".
Дарэчы, у пачатку студзеня падобныя снежныя рулоны з'явіліся на поле для гольфа ў Ісландыі.
bbc.com, facebook.com/VallarstarfsmennKeilis