У Туапсэ зноў пажар на НПЗ пасля ўкраінскай атакі

Туапсэ

Туапсэ / AP/TASS

На нафтаперапрацоўчым заводзе ў Туапсэ зноў здарыўся пажар пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў.

Як кажуць мясцовыя жыхары, атака працягвалася некалькі гадзінаў. Улады кажуць, што пажар адбыўся ад падзення дронаў і ахвяраў няма.

У СМІ паведамляюць, што над горадам стаяць велізарныя чорныя слупы дыму і пахне гарам.

Нафтаперапрацоўчы завод у Туапсэ быў атакаваны ўкраінскімі беспілотнікамі 16 і 20 красавіка. Сённяшняя атака стала трэцяй за два тыдні. Ад канчатковай ліквідацыі папярэдняга пажару прайшло толькі чатыры дні. Паводле інфармацыі агенцтва Reuters, НПЗ у Туапсэ прыпыніў перапрацоўку нафты з 16 красавіка. Як адзначае "Новая газета Европа", пасля ўдару 20 красавіка ў порт Туапсэ не заходзіў ніводзін карабель.

Паведамлялася, што ў выніку атакі на Туапсэ рака і гарадскі пляж былі ў мазуце, а разліў паліва пагражае мору.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.