Каля Ірландыі заўважылі "карабель-прывід"

Каля Ірландыі заўважылі "карабель-прывід"

На ўзбярэжжы Ірландыі пасля шторму заўважылі "карабель-прывід". На борце 77-метровага грузавога MV Alta няма экіпажу. Вядома, што ён хадзіў пад сцягам Танзаніі. У пачатку восені 2018-га яго бачылі каля Бярмудскіх астравоў, летась — каля Афрыкі.

Мяркуецца, што паўтара года таму грузавы карабель сапсаваўся і з яго эвакуявалі экіпаж. Пасля гэтага ён і стаў "прывідам", які самастойна падарожнічаў па Атлантычным акіяне. Эксперты кажуць, што маршрут, які адолеў MV Alta, рэкордны, паведамляе irishexaminer.com.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі